Кавалю

Куй, каваль! Жалеза гнецца...
Iскры хай лятуць далека.
Хай стук молата нясецца,
Сэрца ранячы глыбока.
Хай твой стук народ пачуе
I прачнецца як адзiн...
Працы боль i ён адчуе...
Ку мацней ты: «бом!» ды «дзiн!..»
К табе прыйдуць на успамогу,
Нiбы вырастуць з зямлi,
Бо у жыццi куюць дарогу
Людской долi кавалi.
Куй, каваль! Няхай прачнецца,
Хто шчэ спiць чароуным сном, —
Да iх хутка данясецца
Песня молата: «дзiн», «бом!..»